Усе навіны

Мбапэ – самы высокааплатны гулец Лігі 1 па версіі L’Equipe, у топ-10 толькі гульцы «ПСЖ»

21 сакавіка, 18:04

Французскае выданне L’Equipe прадставіла рэйтынг самых высокааплатных ігракоў французскага чэмпіянату.

На першым месцы размясціўся форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ – зарплата якога складае 6 мільёнаў еўра ў месяц да выплаты падаткаў.

У топ-10 увайшлі толькі гульцы парыжскага клуба:

1. Кіліян Мбапэ – 6 млн еўра;

2/3. Усман Дэмбеле – 1,12 млн еўра;

2/3. Маркіньёс – 1,12 млн еўра;

4/5. Люка Эрнандэс – 1,11 млн еўра;

4/5. Мілан Шкрыньяр – 1,11 млн еўра;

6. Джанлуіджы Доннарумма – 849 500 еўра;

7. Марка Асенсіа – 831 000 еўра;

8.Рандаль Кало-Муані – 750 000 еўра;

9. Ашраф Хакімі – 738 600 еўра;

10. Нордзі Мукіеле – 700 000 еўра.