Усе навіны

Жаан Лапорта: «Пытаўся ў Хаві, ці не перадумае ён пакідаць пасаду галоўнага трэнера «Барсы»

22 сакавіка, 10:15

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта падзяліўся думкамі пра сыход Хаві з пасады галоўнага трэнера.

– Вы б хацелі, каб Хаві застаўся?

– Так, і ён ужо ведае пра гэта. Я пытаўся ў яго, ці не раздумае ён, але я бачыў, як на яго твары адбіваўся той каласальны ціск, што ён адчуваў. Таму я параіў яму расслабіцца, калі ён так рэагуе.

Пабачым. Не трэба на нас ціснуць, тым больш на дадзены момант такі ход [з аб'явай пра сыход] спрацаваў.

– Гэта значыць, вы не выключаеце, што папытаеце яго застацца?

– Гэта будзе залежаць ад вынікаў сезона, ён ужо ведае пра гэта. І ён хоча дабіцца поспеху, – сказаў Лапорта.

Каталонцы ідуць 2-мі ў Ла Лізе (адставанне ад «Рэала» – 8 ачкоў) па выніках 29 тураў. У чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў іх чакае матч з «ПСЖ».