Усе навіны

Алвес правядзе выходныя ў турме, бо не змог унесці заклад сёння

22 сакавіка, 17:31

Дані Алвесу не ўдалося ўнесці заклад сёння, таму ён правядзе выходныя ў турме.

Экс-абаронцу «Барселоны» суд прызнаў вінаватым у згвалтаванні, якое адбылося ў начным клубе, і прыгаварыў да 4,5 гадоў турмы і дадаткова 5 гадоў умоўна. Таксама ён абавязаны выплаціць 150 тысяч еўра пацярпелай і 9,5 гады не набліжацца да яе.

Суд Барселоны вырашыў выпусціць экс-футбаліста зборнай Бразіліі пад заклад у памеры 1 млн еўра да ўступлення прысуду ў сілу. Паведамлялася, што Алвес плануе пазычыць гэтую суму ў бацькі Неймара, бо многія яго рахункі арыштаваныя або сышлі ў мінус з-за пазык. Аднак учора Нэймар-старэйшы заявіў, што не дасць Данi грошай.

Сёння стала вядома, што Алвес можа ўзяць крэдыт, каб унесці заклад.

Алвесу не ўдалося ўнесці заклад сёння. Выхадныя ён правядзе ў турме, – паведаміў журналіст Віктар Навара для El Partidazo de Cope.