Усе навіны

«Рэал» сочыць за сітуацыяй вакол кантракту Аляксандэра-Арнольда

22 сакавіка, 19:17

Паводле інфармацыі інсайдэра Фабрыцыа Рамана, «Рэал» сочыць за сітуацыяй па працягу кантракта правага абаронцы «Ліверпуля» Трэнта Аляксандэра-Арнольда.

Як паведамляе крыніца, 25-гадовы англічанін і «мерсісайдцы» пакуль не вядуць перамовы пра падпісанне новага пагаднення аб супрацоўніцтве. Цяперашняя дамова заканчваецца летам 2025 года.

«Ліверпуль» на дадзеным этапе не выказваў жадання падпісваць з Трэнтам новы кантракт. Інфармацыі пра планы гульца няма.

Аляксандэр-Арнольд – выхаванец «Ліверпуля», ён дэбютаваў за першую каманду ў 2016 годзе. У гэтым сезоне ў яго актыве 2 галы і 9 асістаў у 29 матчах. Статыстыка тут, а кар'еру можна паглядзець тут.

Усе трансферы АПЛ тут.