Усе навіны

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі Кубка Амерыкі, які будзе праходзіць паралельна з Еўра-2024

24 сакавіка, 13:40

У ноч на 24 сакавіка адбыўся матч паміж зборнымі Коста-Рыкі і Гандураса за права стаць апошнім удзельнікам Кубка Амерыкі-2024.

Перамогу атрымалі кастарыканцы з лікам 3:1 дзякуючы галам Арланда Гала (12'), Уорэна Мадрыгаля (56') і Джэферсана Брэнеса (62').

Такім чынам Коста-Рыка згуляе ў групе D з Бразіліяй, Калумбіяй і Парагваем. Цалкам склад груп выглядае так:

Група A: Аргенціна, Перу, Чылі, Канада

Група B: Мексіка, Эквадор, Венесуэла, Ямайка.

Група C: ЗША, Уругвай, Панама, Балівія.

Група D: Бразілія, Калумбія, Парагвай, Коста-Рыка

Кубак Амерыкі 2024 года адбудзецца ў ЗША з 20 чэрвеня па 14 ліпеня, паралельна з чэмпіянатам Еўропы ў Германіі.