Усе навіны

Дані Алвес выйшаў з турмы пасля выплаты закладу ў адзін мільён еўра

25 сакавіка, 17:50

Пасля амаль 14 месяцаў зняволення экс-гулец зборнай Бразіліі Дані Алвес выйшаў з-пад варты пасля таго, як яму ўдалося сабраць мільён еўра, неабходны для ўнясення закладу.

На мінулым тыдні бацька Нэймара дапамог Алвесу выплаціць кампенсацыю пацярпелай, аднак паведаміў, што на гэтым «для яго сям'і справа скончана».

Нагадаем, Дані быў прыгавораны да 4,5 года турэмнага зняволення за згвалтаванне. Інцыдэнт здарыўся 30 снежня 2022 года. Ахвяра сцвярджала, што Алвес прывабіў яе ў прыбіральню VIP-секцыі начнога клуба ў Барселоне, а затым прымусіў заняцца сексам.

Падчас судовага працэсу бразілец тройчы мяняў адвакатаў і некалькі разоў мяняў сваю версію падзей па справе.