Усе навіны

«Ман Сіці» за 2,1 млн даляраў + бонусы падпіша 14-гадовага вінгера «Філадэльфіі» Салівана

30 сакавіка, 11:45

Па дадзеных The Athletic, «Манчэстэр Сіці» ўзгадніў умовы трансферу левага вінгера «Філадэльфіі Юніён» Кавана Салівана.

Сума трансферу складзе 2,1 млн. долараў, але можа вырасці і да 5 млн. з улікам бонусаў. 14-гадовы амерыканец зможа далучыцца да «Манчэстэр Сіці» не раней за студзень 2028, калі яму споўніцца 18.

Аднак да свайго паўналецця Саліван зможа далучыцца да іншых клубаў, якія належаць структуры City Football Group дзякуючы наяўнасці нямецкага пашпарта.

Крайні паўабаронца пакуль не дэбютаваў за першую каманду «Філадэльфіі Юніён», аднак «гараджане» чакаюць, што гэта можа адбыцца ўжо ва ўзросце 15 гадоў.

"Манчэстэр Сіці» верыць, што Саліван можа стаць адным з найлепшых талентаў свайго пакалення, аднак перасцерагаецца ад занадта моцнай раскруткі яго імя.