Усе навіны

«Ліверпуль» гатовы заплаціць 15 млн еўра адступных за трэнера «Спортынгу» Амарыма

30 сакавіка, 16:42

Галоўны трэнер «Спортынгу» Рубен Амарым можа замяніць Юргена Клоппа ў «Ліверпулі» гэтым летам, паведамляе The Telegraph.

Паводле інфармацыі крыніцы, «мерсісайдцы» ужо ў летняе трансфернае акно гатовыя заплаціць за 39-гадовага партугальскага спецыяліста адступныя ў памеры 15 мільёнаў еўра. Яго кантракт са «Спортынгам» разлічаны да лета 2026 года.

Адзначаецца, што летам 2025 года сума кампенсацыі за Амарыма зменшыцца да 10 мільёнаў еўра.

Раней з'явілася інфармацыя, што «Ліверпуль» разглядае магчымасць запрашэння Юліяна Нагельсмана.