Все новости

Пачэціна пра нічыю з «Бёрнлі»: «Каманда трохі нервуецца, калі выйгрывае 1:0»

30 сакавіка, 23:30

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна пракаментаваў нічыйны вынік матчу супраць «Бёрнлі» (2:2).

«Я вельмі расчараваны. Мы не прадэманстравалі паслядоўнасці і здольнасці кантраляваць гульню і кіраваць ёю.

Гэты вынік дэманструе, што нам трэба ўдасканальвацца ў многіх момантах, калі мы жадаем быць канкурэнтаздольнымі.

Сапернік лёгка дабіраўся да фінальнай трэці, мы не былі дастаткова агрэсіўнымі на полі ў цэлым і ў абароне на стандартных палажэннях. Нам трэба ўдасканальвацца як камандзе і быць больш канкурэнтаздольнымі.

Каманда крыху нервуецца, калі выйгрывае 1:0. Трэба не толькі працаваць, трэба развіваць некаторыя аспекты, каб лепш спраўляцца з такімі сітуацыямі.

Выдаленне Компані? Я ня ведаю, што там адбылося. Думаю, пенальці і другая жоўтая картка – правільныя рашэнні. Я магу зразумець іх расчараванне, але гэта футбол.

VAR не залічыў гол Дысасі, але мы не збіраемся скардзіцца. Мы разумеем рашэнні і прымаем правілы», – сказаў Пачэціна.