Усе навіны

Марцэл Лічка: «Калі я трачу больш €500 за месяц, гэта ўжо будзе шмат»

31 сакавіка, 00:00

Галоўны трэнер футбольнага маскоўскага «Дынама» і былы трэнер брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка расказаў, пра свае выдаткі ў Маскве.

«Захаран (гулец «Рэал Сасьедад», — Tribuna.com) распавёў, што траціць у Іспаніі € 2-3 тыс.? Гэта шмат! Чаму так шмат? (Смяецца)

Калі я трачу больш €500 за месяц, гэта ўжо будзе шмат. У мяне абед і трэніроўка на базе. Магу схадзіць у краму і купіць прадукты дадому, каб прыгатаваць сабе вячэру. Я максімум трачу ў месяц у Маскве €500 — мне гэтага хапае», — сказаў Лічка.

З мінулага лета Лічка занімае пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Дынама». Пасля 21 матча ў расійскай прэм'ер-лізе клуб мае 38 балаў і знаходзіцца на трэцім радку турнірнай табліцы.

У 2018-2019 гадах Марцэл Лічка трэніраваў брэсцкае «Дынама» і прывёў у 2019-м клуб да залатых медалёў у чэмпіянаце Беларусі.

Тым не менш, клуб вырашыў не працягваць кантракт з чэшскім трэнерам, і той перабраўся ў Расію, дзе трэніраваў «Арэнбург».