Усе навіны

Раберта Дэ Дзербі: «Калі не буду пачувацца камфортна, не буду адчуваць правільнай матывацыі, то не змагу заставацца ў «Брайтане»

31 сакавіка, 11:30

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі не ведае, ці застанецца ў клубе.

«Я яшчэ не вырашыў, якой будзе мая будучыня. У мяне ёсць дзейны кантракт, але я хачу пагаварыць з Тоні Блумам і маім клубам, каб зразумець іх план. І тады мы прымем рашэнне разам.

Не думаю, што мае адносіны з гульцамі і заўзятарамі могуць змяніцца ў залежнасці ад будучыні. Тое, што мы зрабілі – гэта гісторыя, і мы не можам яе забыцца.

У будучыні я хачу захаваць свае амбіцыі, сваю матывацыю. Я жыву футболам 24 гадзіны за суткі. Я хачу ведаць, які ў клуба план, які праект.

Калі я не буду адчуваць сябе камфортна, не буду адчуваць правільнай матывацыі, то не змагу больш заставацца ў клубе», – сказаў Дэ Дзербі.

Па чутках, у паслугах 44-гадовага італьянца зацікаўлены «Ліверпуль» і «Баварыя», якія летам застануцца без трэнераў.