Усе навіны

«Ліверпуль» разглядае Сімонэ Індзагі і Тыяга Моту на пасаду трэнера

31 сакавіка, 14:45

Сталі вядомыя яшчэ два трэнеры, якіх «Ліверпуль» разглядае ў якасці замены Юргену Клопу.

Адзначаецца, што «Інтэр» не хоча адпускаць Індзагі. Таксама перашкодзіць такому пераходу можа той факт, што коўч не ведае англуійскую мову.

Адносна Моты была інфармацыя, што ён – асноўны прэтэндэнт на пасаду галоўнага трэнера «Ювентуса» ў выпадку сыходу Масіміліяна Алегры.

Раней паведамлялася, што мерсісайдцы таксама разглядаюць кандыдатуры Рубена Амарыма, Раберта Дэ Дзербі, Томаса Тухеля і Ханс-Дзітэра Фліка.