Усе навіны

Юрый Сёмін: «Ганчарэнка – вельмі разумны тактык»

31 сакавіка, 22:44

Расійскі трэнер Юрый Сёмін пракаментаваў працу беларускага трэнера «Урала» Віктара Ганчарэнкі ў матчы супраць «Спартака» (0:0).

«Я не здзіўлены лікам матчу «Спартака» і «Урала». Ганчарэнка заўсёды добра гуляе супраць «Спартака». Гэта вельмі разумны тактык, таму я думаю, што нічога незвычайнага не здарылася», – сказаў Сёмін.