Усе навіны

«Эвертан» упершыню за 67 гадоў не можа выйграць у 13 матчах АПЛ запар

3 красавіка, 10:08

Учора, 2 красавіка, «Ньюкасл» і «Эвертан» згулялі ўнічыю ў матчы 31-га туру АПЛ - 1:1.

Галы на рахунку Аляксандэра Ісака (15') і Дамініка Кэлверта-Льюіна (88').

Такім чынам бязвыйгрышная серыя «ірысак» у чэмпіянаце працягнулася да 13 матчаў, што адбылося ўпершыню за 67 гадоў.

Апошні раз каманда перамагала 16 снежня, калі на выездзе адолела «Бёрнлі» (2:0). Пасля гэтага было 7 паражэнняў і 6 нічыіх.

«Эвертан» ідзе на 16-м месцы ў турнірнай табліцы, да зоны вылету 4 ачкі.