Усе навіны

Рубіялес пра абвінавачванні у незаконных здзелках: «Усе мае рахункі заблакаваныя – я нават колу не магу купіць»

4 красавіка, 15:58

Луіс Рубіялес сцвярджае, што абвінавачанні ў карупцыі ілжывыя.

Учора былога кіраўніка Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) затрымалі ў аэрапорце Мадрыда па вяртанні з Дамініканы, але адпусцілі пасля допыту. Рубіялес знаходзіцца ў спісе падазраваных па справе аб незаконных здзелках і карупцыі ў RFEF.

20 сакавіка ў штаб-кватэры Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) прайшлі ператрусы ў сувязі з падазрэннямі ў карупцыі і адмыванні грошай, выкліканымі выяўленымі ў пагадненні c Саудаўскай Аравіяй пра правядзенне ў краіне Суперкубка Іспаніі. Вывучаюцца розныя кантракты, падпісаныя ў перыяд з 2018-га па 2023-ты, у тым ліку пагадненне з Саудаўскай Аравіяй. Таксама ператрусы прайшлі больш чым у 10 дамах, у тым ліку ў доме Рубіалеса ў Гранадзе, затрымалі 7 чалавек.

Таксама Рубіялеса падазраюць у адмыванні грошай на будаўнічых падрадах для RFEF праз кампанію свайго сябра Франсіска Хаўера Марціна. У цяперашні час заблакаваныя 52 банкаўскія рахункі, якія належаць Рубіялесу, Марціну і звязаным з імі кампаніям і асобам.

«Я ніколі не заключаў ніякіх незаконных кантрактаў. Вы бачылі справаздачу Грамадзянскай гвардыі? Я не збіраюся спрачацца з праваахоўнымі органамі. Калі ёсць якія-небудзь сумневы, мы растлумачым іх. Але справаздачы няма ні ў кога – ні ў вас, ні ў каго-небудзь яшчэ. Што б яны ні знайшлі ў маёй хаце (пры ператрусе, – Tribuna.com), яны высветляць усё, што трэба.

Усе сродкі, якія я пераводзіў, прайшлі строгі кантроль барацьбы з адмываннем грошай, дык чаму ж я не мог паехаць у Дамінікану? Мае рахункі там былі заблакаваныя ўчора, а рахункі ў Іспаніі – чатыры ці пяць дзён таму. У мяне заблакаваныя ўсе рахункі, я не магу дазволіць сабе нават колу», – сказаў Рубіялес.