Усе навіны

«Бенфіка» пачала перамовы з 36-гадовым Дзі Марыяй наконт падаўжэння кантракту

5 красавіка, 17:30

«Бенфіка» хоча падоўжыць кантракт з вінгерам Анхелем Дзі Марыяй.

Як паведамляе інсайдар Нікола Скіра, клуб ужо пачаў перамовы з футбалістам наконт падаўжэння пагаднення, якое заканчваецца летам 2024-га. У кантракце Дзі Марыі ёсць опцыя падаўжэння кантракту на год, якой і жадае скарыстацца партугальскі клуб.

Анхель выступае за «Бенфіку» з ліпеня мінулага года пасля таго, як ён пакінуў «Ювентус». Гэта яго другі перыяд у клубе, за які ён ужо гуляў з 2007 па 2010 гады.

У гэтым сезоне Дзі Марыя вызначыўся 15 галамі і 10 асістамі ў 41 матчы за клуб. Поўная статыстыка 36-гадовага аргенцінца тут.