Усе навіны

Хаўер Тэбас: «Амаль усе, хто быў на матчах у мінулым, выкрыквалі абразлівыя «чорны» ці «#####», і мы гэта вынішчылі»

5 красавіка, 18:15

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас падзяліўся меркаваннем наконт барацьбы з расізмам у іспанскім футболе.

На пытанне, ці з'яўляецца Іспанія расісцкай краінай, Тэбас адказаў наступнае:

«Не, абсалютна не. Але мяне хвалююць любыя праблемы, звязаныя з расізмам. Мы праводзім выдатную кампанію супраць расізму. За гэтыя гады быў дасягнуты значны прагрэс.

На стадыёнах больш няма скандаванняў. Амаль усе, хто прысутнічаў на матчах у мінулым, выкрыквалі адзін на аднаго абразлівыя крычалкі «чорны» ці «#####» [«гомік»] па ўсім стадыёне.

І мы гэта вынішчылі. Гэта было 10-12 гадоў таму. Цяпер гэта адзінкавыя выпадкі», – сказаў Тэбас.