Усе навіны

Карым Бензэма: «Мне патрэбна дапамога на поле, я не магу выйграваць сам»

6 красавіка, 12:44

Нападаючы «Аль-Іціхада» Карым Бензэма адказаў на пытанне журналіста, чаму ён не гуляе так, як гуляў у мадрыдскім «Рэале».

– Таму што гэта не тая ж гульня, не тыя ж гульцы. Мне патрэбна дапамога на поле, я не магу выйграваць сам.

Мне патрэбен яшчэ адзін гулец, шмат што трэба. Але ўсё па-іншаму, гэта мой першы сезон у Саудаўскай Аравіі. Спадзяюся добра яго завяршыць і перамагчы, – сказаў Бензэма.

Апошні раз 36-гадовы француз забіваў яшчэ 15 снежня на клубным чэмпіянаце свету.

Усяго на яго рахунку 10 галоў і 8 рэзультатыўных перадач у 24 матчах. Падрабязна – тут.