Усе навіны

«Атлетык» выйграў Кубак Іспаніі ўпершыню за 40 гадоў

7 красавіка, 08:00

«Атлетык» перамог «Мальёрку» (1:1, 4:2 у серыі пенальці) у фінальным матчы Кубка Іспаніі. Каманда выйграла турнір упершыню за 40 гадоў.

Апошняя перамога датавана 5 траўня 1984 гады. У гэты дзень «Атлетык» у Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бэрнабэу» перамог «Рэал» з лікам 1:0.

Баскскі клуб выйграў кубак Іспаніі 24 разы. Больш толькі ў «Барселоны» – 31. «Рэал» на трэцяй пазіцыі – 20.

«Мальёрка» прайграла свой трэці фінал Кубка Іспаніі. Адзіная перамога датаваная 2003 годам (3:0 супраць «Рэкрэатыва» ў фінале).