Все новости

Дырэктар «Маладзечна» Пачкоўскі: «Хацелася б бачыць каманду ў кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў»

7 красавіка, 13:15
1

Дырэктар «Маладзечна» (Д2) Віталь Пачкоўскі падзяліўся планамі на бліжэйшыя 5 гадоў.

– Любы кіраўнік ставіць максімальныя мэты перад сабой. Наш горад не быў прадстаўлены ў эліце беларускага футбола больш за 20 гадоў і зараз усе намаганні накіроўваем на тое, каб вярнуцца ў склад удзельнікаў наймацнейшых каманд краіны.

У будучыню зазіраць і нешта загадваць наперад не люблю, але вельмі хацелася б бачыць «Маладзечна» са сваёй базай, іншай патрэбнай інфраструктурай, акадэміяй і ў кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў, – сказаў Пачкоўскі.