Усе навіны

Антоніа Касана: «Маўрынью ўжо не можа трэніраваць – робіць тое, што і 10 гадоў таму»

8 красавіка, 10:55

Былы гулец зборнай Італіі Антоніа Касана раскрытыкаваў экстрэнера «Ромы» Жазэ Маўрынью і вінгера «Мілана» Рафаэля Леаў.

«Як трэнер, Маўрынью зараз цалкам скончыўся. Ён ужо не здольны займацца трэнерскай дзейнасцю, робіць тое, што і дзесяць год таму. Ён не хацеў гуляць з Парэдэсам і аддаваў перавагу Бове над Пелегрыні.

Дэ Росі даў «Роме» веру, што яны моцная каманда, ён робіць надзвычайную працу. Яму гэта заўсёды было прызначанае.

Леаў лічыць сябе геніем, і некаторыя нават згодны з ім. Я проста лічыў яго добрым гульцом і не змяніў сваёй думкі на гэты конт. На працягу пяці з паловай месяцаў ён не забіваў у такой слабой лізе, як Серыя А. Шмат гадоў таму яму было б цяжка гуляць у шостай ці сёмай камандзе Серыі А.

Паглядзіце на Лаўтара Марцінеса, зараз ён гулец сусветнага класа. Змагаецца за мячы, забівае галы, аддае дзейсныя перадачы, гуляе па ўсім полі. Ён лідар з усіх бакоў», – сказаў Касана для Domenica Sportiva.

Пасля звальнення Маўрынью «Рома» атрымала 10 перамог, 3 нічыіх, 2 матчы прайграла.

Леаў у гэтым сезоне забіў 9 галоў і аддаў 8 асістаў у 34 матчах. Падрабязная статыстыка тут.