Усе навіны

Шарснёў пра патрабаванні «мінспорту» па фармаце другой лігі: «Мы нават тэарэтычна не зможам змяніць яго, гэта немагчыма»

10 красавіка, 10:19

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў расказаў пра немагчымасць змянення фармату другой лігі ў адпаведнасці з патрабаваннямі так званага міністэрства спорту.

«Усе рашэнні АБФФ прымаюцца ў адпаведнасці са статутам і іншымі нарматыўнымі дакументамі арганізацыі. Як я ўжо зазначыў, праведзены глыбокі аналіз сістэмы турніру, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі футбольных клубаў, трэнерамі і іншымі футбольнымі спецыялістамі, падчас якіх быў дыялог і ўлічваліся меркаванні ўсіх удзельнікаў.

Абноўлены фармат турніру зацверджаны выканаўчым камітэтам АБФФ, у які ўваходзіць 21 чалавек, у тым ліку кіраўнікоў рэгіянальных федэрацый. Больш за тое, абноўлены фармат быў зацверджаны на справаздачнай канферэнцыі АБФФ, якая адбылася 14 сакавіка бягучага года. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі больш за 80 дэлегатаў з усіх куткоў Беларусі, прадстаўнікі ФІФА, УЕФА, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму. Рашэнне было прынята аднагалосна, пярэчанняў не было. Ужо праведзена лёсаванне турніру, каманды заканчваюць фарміраванне саставаў да сезона. Прымаючы да ўвагі дадзеныя факты і зыходзячы з тэрмінаў, мы нават тэарэтычна не зможам змяніць фармат правядзення турніру. Гэта немагчыма», – заявіў Шарснёў.