Усе навіны

Шпілеўскага аштрафавалі за паводзіны на матчы чэмпіянату Кіпра

11 красавіка, 12:46

Беларускага галоўнага трэнера «Арыса» Аляксея Шпілеўскага аштрафавалі за паводзіны на матчы чэмпіянату Кіпра.

Нагадаем, што 16 сакавіка беларус пасля прапушчанага пенальці на 81-й хвіліне ўступіў у канфлікт на полі пасля чаго быў выдалены.

31 сакавіка адбываючы дыскваліфікацыю і знаходзячыся на трыбунах падчас матчу супраць «Анартосіса» нахаміў журналістам мясцовага тэлебачання.

Спартыўны суддзя Арыстоцеліс Врыанідзіс, вывучыўшы перададзеныя яму рэкамендацыі, прыняў рашэнне пакараць Шпілеўскага за парушэнне дысцыплінарнага рэгламенту.