Усе навіны

Нападаючы «Смаргоні» Капыціч: «Настрой на сезон у нас добры. Я б нават сказаў, што склалася сямейная атмасфера»

11 красавіка, 14:09
1

Нападнік «Смаргоні» Альберт Капыціч распавёў пра атмасферу ўнутры каманды.

– Што скажаце пра згулянасць «Смаргоні»? Шэраг хлопцаў папоўніў каманду перад закрыццём трансфернага акна ў Беларусі.

– Так, у нас да апошняга склад даўкамплектоўваўся, пад'язджалі хлопцы. Атмасфера ў камандзе? Кожны футбаліст – гэта асоба, якая дапаўняе адзіны калектыў нейкімі сваімі фарбамі. Настрой на сезон у нас добры. Я б нават сказаў, што склалася сямейная атмасфера ўнутры каманды, – сказаў Капыціч.