Усе навіны

Падчас матча Д5 Італіі памёр футбаліст Джані – на стадыёне не было аўто хуткай дапамогі

15 красавіка, 19:45

Падчас футбольнага матча 5-га дывізіёна чэмпіянату Італіі паміж «Ланчота Кампі» і «Кастэльфіярэнціна» памёр 25-гадовы гулец Матыя Джані.

Яго каманда прыехала на гасцявы матч чэмпіянату, ужо на 14-й хвіліне гульня была спынена з-за таго, што Матыя ўпаў на поле.

Яго сэрца спынілася, таму адзін з дактароў адразу ж пачаў рабіць яму масаж сэрца. Раніцай на наступны дзень мэр Кастэльфіярэнціна паведаміў пра смерць футбаліста.

Паведамляецца, што на матчы не было машыны хуткай дапамогі, гэта затрымала дастаўку гульца ў бальніцу.