Усе навіны

Томас Мюлер скончыць кар'еру летам 2025-га – «Баварыя» ўжо шукае новую ролю для немца

15 красавіка, 20:30

Паўабаронца «Баварыі» Томас Мюлер не плануе працягваць кар'еру пасля заканчэння бягучага кантракту, паведамляе Kicker.

Дзеючае пагадненне 34-гадовага немца разлічана да лета 2025-га, «Баварыя» ўжо шукае варыянты для прыцягнення Мюлера да новай ролі ў клубе.

У гэтым сезоне Мюлер правёў 35 матчаў, забіў 5 мячоў і аддаў 8 асістаў. Падрабязная статыстыка 25-га нумара «Баварыі» тут

34-гадовы немец знаходзіцца ў структуры «Баварыі» з 2000 года. За гэты перыяд ён аформіў 239 галоў і аддаў 265 асістаў. Разам з камандай ён па два разы выйграў Лігу чэмпіёнаў, клубны чэмпіянат свету і Суперкубак УЕФА, 12 разоў станавіўся чэмпіёнам Германіі, 6 разоў перамагаў у Кубку Германіі, 8 – у Суперкубку.