Усе навіны

Гвет – аўтар найлепшага гола чацвёртага тура ЧБ па версіі АБФФ

16 красавіка, 15:36

АБФФ прадставіла падборку з пяці найлепшых галоў 4-га тура ЧБ.

На першым месцы апынуўся форвард «Нёмана» Леанард Гвет, які аформіў дубль у матчы з «Дняпром» (2:0).

Другі радок заняў абаронца «Смаргоні» Уладзіслаў Шубовіч, які дапамог камандзе заваяваць нічыю з «Нафтанам» (1:1).

Трэцім стаў паўабаронца «Славіі» Юлій Кузняцоў – аўтар пераможнага гола ў гульні з «Шахцёрам» (3:1).

У пяцёрку таксама ўвайшлі расійскія нападаючыя «Нафтана» і «Арсенала» – Уладзімір Марухін адкрыў лік у нічыйным матчы са «Смаргонню» (1:1) і Дзмітрый Радзікоўскі замацаваў пераможны лік у матчы супраць «Іслачы» (2:0).