Усе навіны

«Барселона» згуляе на «Камп Ноу» першы матч пасля рэканструкцыі 15 снежня

19 красавіка, 16:07

Па дадзеных Mundo Deportivo, рэканструкцыя хатняга стадыёна «Барселоны» «Камп Ноу» павінна завяршыцца да канца гэтага года.

Спачатку чакалася, што працэс удасца завяршыць да 29 лістапада, калі каталонцы будуць святкаваць сваё 125-годдзе, аднак было прынятае рашэнне не спяшацца.

Вяртанне на «Камп Ноу» плануецца 15 снежня. Клуб папросіць Ла Лігу аб правядзенні хатняй гульні менавіта ў гэтую дату. Чакаецца, што пасля рэканструкцыі змяшчальнасць стадыёна павялічыцца да 105 тысяч, але першы матч змогуць наведаць не больш за 63 тысячы гледачоў.

«Барселона» знаходзіцца на 2-м месцы ў турнірнай табліцы Ла Лігі.