Усе навіны

Тэн Хаг пра лайк Гарнача: «Ён папрасіў прабачэння за гэта, рухаемся далей»

19 красавіка, 16:24

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг выказаўся пра сітуацыю з нападаючым «МЮ» Алехандра Гарнача які лайкнуў пост у X, дзе крытыкаваўся галоўны трэнер каманды.

«Алехандра – малады гулец, яму трэба шмат чаму навучыцца.

Ён папрасіў прабачэння за гэта, рухаемся далей», – сказаў тэн Хаг.

Гарнача пасля замены ў перапынку матчу АПЛ супраць «Борнмута» (2:2) лайкнуў некалькі пастоў з крытыкай тэн Хага, пасля таго, як заўзятары звярнулі ўвагу на лайк гульца, ён яго прыбраў.