Усе навіны

Каземіра пра пераход ў «МЮ»: «Анчалоці сказаў мне: «Я вельмі люблю цябе і не хачу, каб ты сыходзіў»

19 красавіка, 17:05

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Каземіра прыгадаў, як праходзіў яго трансфер з «Рэала» ў «МЮ» ў 2022 годзе.

«Я нікому пра гэта раней не казаў. Я толькі аднойчы ўсумніўся ў сваім пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд».

Памятаю, гэта было ў пятніцу днём, і пераход у «Ман Юнайтэд» быў гатовы, за выключэннем майго подпісу. Людзі ведалі, што здзелка адбылася.

Я пайшоў пагаварыць з Карла Анчалоці. Я зайшоў у ягоны офіс, і ён ужо ўсё ведаў. Я адчыніў дзверы і калі павярнуўся [да яго], Анчалоці плакаў. Я яму сказаў: «Ты не можаш плакаць. Хто заўгодна, толькі не ты».

Ён сказаў мне: «Каз, я не ведаю, чаму я плачу, але я вельмі люблю цябе і не хачу, каб ты сыходзіў».

Гэта быў момант [калі я засумняваўся].

Я зразумеў, як шмат людзей мяне палюбiлі ў «Рэале». Але я ўжо даў слова, і маё слова важней за ўсё астатняе», – сказаў Каземіра.