Усе навіны

Грачыха прызнаны найлепшым гульцом матчу «Жэніс» – «Туран»

21 красавіка, 16:15

Беларускі паўабаронца «Жэніса» Дзяніс Грачыха быў прызнаны найлепшым гульцом матча 5-га тура чэмпіянату Казахстана супраць «Турана» (1:0).

Футбаліст стаў аўтарам адзінага гола. Для яго гэта дэбютны мяч у новай камандзе. «Жэніс» займае 8-е месца ў табліцы.

Правы на Грачыху належаць БАТЭ.