Усе навіны

Дэ Ёнг прапусціць астатак сезона «Барселоны», але будзе гатовы згуляць на Еўра-2024

22 красавіка, 15:45

Паўабаронца «Барселоны» Фрэнкі дэ Ёнг больш не згуляе за клуб у гэтым сезоне, паведаміў ESPN.

Футбаліст трэці раз у сезоне пашкодзіў шчыкалатку – гэта адбылося ў матчы з «Рэалам» (2:3) 21 красавіка. Ён ужо прапускаў 10 матчаў з верасня па лістападзе, а таксама ў сакавіку не гуляў у 4 сустрэчах з-за гэтай траўмы.

Дэ Ёнг прапусціць апошнія 6 матчаў «Барселоны» ў сезоне, але вернецца на Еўра-2024, дзе будзе гуляць за зборную Нідэрландаў – яна ў адной групе з Польшчай, Аўстрыяй і Францыяй.

Фрэнкі ў гэтым сезоне забіў 2 галы ў 30 матчах. Статыстыка і гісторыя траўмаў 26-гадовага цэнтрхава – тут.