Усе навіны

«Барселона» можа папрасіць перагуляць матч з «Рэалам» з-за магчымага незалічанага гола Ямаля

22 красавіка, 17:20
1

«Барселона» незадаволеная рашэннем суддзяў у моманце на 28-й хвіліне матча з «Рэалам» (2:3), у якім па варотах пасля кутняга прабіваў Ламін Ямаль.

Яго ўдар адбіў брамнік «сметанковых» Андрэй Лунін, і пасля прагляду ВАР арбітры вырашылі, што мяч не перасек лінію варот.

Прэзідэнт каталонскага клуба Жаан Лапорта заявіў, што клуб папросіць Тэхнічны камітэт арбітраў прадставіць выяву незалічанага гола. У залежнасці ад зробленых на іх аснове высноў клуб можа запатрабаваць перагуляць матч.

Нагадаем, пасля гэтай перамогі «Рэал» апярэджвае «Барселону» на 11 ачкоў у турнірнай табліцы Ла Лігі.