Усе навіны

УЕФА дазволіць зборным пашырыць заяўкі на Еўра-2024 да 26 гульцоў

23 красавіка, 14:00

Дэлегаты УЕФА прагаласавалі за пашырэнне заявак зборных на чэмпіянат Еўропы 2024 года з 23 да 26 футбалістаў, паведамляе Sky Sports.

Канчатковае рашэнне пра гэта яшчэ не прынятае. Гэтая змена павінна быць ухваленая выканаўчым камітэтам УЕФА, але чакаецца, што гэтая працэдура будзе фармальнасцю. Прапанова павялічыць заяўкі да 26 гульцоў упершыню была агучана падчас сустрэчы трэнераў зборных у Дзюсельдорфе два тыдні таму.

Нагадаем, на Еўра-2020, якое прайшло ў 2021 годзе, зборным дазволілі выкарыстоўваць пашыраныя заяўкі, каб дапамагчы ім справіцца з наступствамі пандэміі COVID. На чэмпіянат свету ў Катары нацыянальныя каманды таксама маглі заяўляць 26 гульцоў.