Усе навіны

Шыкаўка ўпершыню ў сезоне ўключаны ў сімвалічную зборную тура чэмпіянату Польшчы

23 красавіка, 20:09

31-гадовы беларускі форвард «Кароны» Яўген Шыкаўка ўвайшоў у сімвалічную зборную 29-га тура чэмпіянату Польшчы.

У матчы з «Радамякам» (4:0) беларус забіў два мячы.

Усяго ў гэтым сезоне футбаліст у 29 матчах сезона забіў 7 мячоў, аддаў адну галявую перадачу.

Яго каманда займае 16 месца.