Усе навіны

«Ліверпуль» абмяркоўвае ўмовы кантракта са Слотам

24 красавіка, 21:57

«Ліверпуль» працягвае весці перамовы з галоўным трэнерам «Феенаорда» Арнэ Слотам. Як паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана, коўч даў папярэднюю згоду ўзначаліць мерсісайдцаў, і бакі ўжо абмяркоўваюць умовы кантракту. Таксама «Ліверпуль» дамаўляецца з «Феенаордам» наконт сумы кампенсацыі за трэнера. Раней паведамлялася, што нідэрландскі клуб гатовы будзе адпусціць яго за суму больш за 10 млн еўра. Арнэ ўзначаліў «Феенаорд» летам 2021-га, выйграў з клубам чэмпіёнства і кубак. На дадзены момант каманда Слота ідзе другой у Эрэдывізі. Нагадаем, Юрген Клоп пакіне «Ліверпуль» пасля заканчэння сезона.