Усе навіны

Клімовіч пра матчы зборнай Беларусі: «Трэба пастарацца з тым жа настроем, з якім мы скончылі кваліфікацыю, прайсці Лігу нацый»

25 красавіка, 14:29

Паўабаронца зборнай Беларусі Уладзіслаў Клімовіч расказаў пра работу з іспанскім галоўным трэнерам каманды Карласам Алосам і пра удзел ў Лізе нацый.

– Ці шмат што змянілася з прыходам Карласа Алоса?

– Заўсёды, калі прыходзіць новы трэнер, ёсць змены. Тут, канешне, не выключэнне. Былі змены – як у трэніровачным працэсе, так і ў нейкіх бытавых нюансах. У кожнага свой падыход.

– На вашую думку, цяперашняе пакаленне беларускіх футбалістаў можа дабіцца поспехаў на ўзроўні зборных?

– Веру ў гэта. Гульцоў добрых у нас хапае. Апошнія матчы ў адборы таму пацвярджэнне. Трэба паспрабаваць з тым жа настроем, з якім мы скончылі кваліфікацыю, прайсці Лігу нацый увосень. Спадзяюся, мы даб'емся станоўчага выніку, – сказаў Клімовіч.