Усе навіны

Чыноўнік выканкама Лукашэнкі па Мінскай вобласці Булойчык: «Запазычанасць па заробках у «Слуцку» пагасяць ў пятніцу або ў панядзелак»

26 красавіка, 12:23

Так званы кіраўнік упраўлення спорту мінскага аблвыканкама Лукашэнка Яўген Булойчык расказаў пра фінансавую сітуацыю «Слуцка».

«Існуе чатырохмесячная запазычанасць па зарплаце. Яе патушаць альбо ў пятніцу, альбо ў панядзелак. Але! Я хачу падняць вельмі вострую тэму, якая датычыцца клубаў вышэйшай лігі. Калі ў клубаў цяжкая сітуацыя, дык як АБФФ можа выдаваць ліцэнзію? Гарантый ім ніхто не даваў з аблвыканкаму. Каманда гуляе ў чэмпіянаце, і праз тры месяцы ўсё пачынаюць казаць аб праблемах з заробкамі... І тут, нібы вінавата дзяржава... Выбачыце, жадаеш гуляць у вышэйшай лізе, дай узгоднены план развіцця альбо гарантыі клуба, што ён, як і любы прадпрымальнік, нясе абавязацельствы перад сваімі работнікамі. Гэтае пытанне мы павінны вырашыць, каб у будучыні яго не ўзнікала.

Калі б мелі справу з клубам дзяржаўнай формы ўласнасці - было б прасцей. А сёння там недзяржаўная форма ўласнасці, але пры падтрымцы дзяржавы. Пры гэтым не будзем хаваць моманты недастатковага разумення. Самае галоўнае трэба дабіцца таго, каб любы гулец развіваўся ў інтарэсах краіны. У сувязі з гэтым прывяду яскравы прыклад гандбольнага БНТУ-БелАЗ. У яго яшчэ зусім нядаўна не было дзяржаўнай формы ўласнасці - быў на мяжы развалу. На ўзроўні губернатара і старшыні федэрацыі гандбола было прынята рашэнне аб пераўтварэнні клуба ў ГУ. мы забяспечылі фінансаванне, яны гуляюць па нашых правілах, і дзяўчаты праз пяць гадоў сталі ўладальнікамі Кубка краіны», - сказаў Булойчык.