Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «БАТЭ памылкі дапускае. У камандзе шмат маладых. Спадзяюся, хутка гэтае бязладдзе скончыцца»

26 красавіка, 23:21

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка пракаментаваў паразу ад «Віцебска» (0:1).

– Гульня, дзе было шмат барацьбы. Нажаль, «Віцебск» спрасціў гульню. Мы былі гатовыя да гэтага. У першым тайме згулялі акадэмічна. Павольна дастаўлялі мяч наперад. Дапусцілі памылку ў цэнтры поля. Хуткімі перадачамі супернік даставіў мяч у нашу штрафную. Тут ёсць момант прайграных адзінаборстваў. Як звычайна, гол – памылка не аднаго гульца, а чарада памылак, дзе кожны мог выправіць, але не зрабіў гэта.

Пакуль мы гэтыя памылкі дапускаем. У камандзе шмат маладых. Напэўна, гэта непазбежны працэс. Праца ідзе пастаянная. Спадзяюся хутка гэтае бязладдзе скончыцца.

Другі тайм занёс бы ў актыў. Здолелі націснуць, стварылі моманты. Нажаль, не рэалізавалі. Віншую суперніка з перамогай. Ён гэтага дамогся ўсімі сродкамі, – сказаў Крывушэнка.