Усе навіны

Артэта атрымаў 100-ю перамогу ў АПЛ як галоўны трэнер

29 красавіка, 17:35

Перамога над «Тотэнхэмам» (3:2) у 35-м туры АПЛ стала юбілейнай для галоўнага трэнера «Арсенала» Мікеля Артэты.

Іспанскі спецыяліст атрымаў 100 перамог у чэмпіянаце Англіі ў якасці галоўнага трэнера. У яго актыве 169 матчаў – 100 перамог (59%), 27 нічыіх, 42 паразы.

Артэта стаў 25-м трэнерам, які дасягнуў гэтага паказчыка ў АПЛ. Па хуткасці дасягнення ён на 5-й пазіцыі, прычым яму гэта ўдалося на 10 матчаў хутчэй за Арсена Венгера.

Кар'ера 42-гадовага трэнера – тут.