Усе навіны

Нявінскі пра 0:1 з «Віцебскам»: «Вынік адмоўны. БАТЭ не забіў свае моманты, якія былі»

29 красавіка, 23:02

Трэнер БАТЭ Уладзімір Нявінскі пракаментаваў гульню супраць «Віцебска» (0:1) і расказаў, чаго не хапае цяперашняй камандзе.

«Вынік адмоўны. Не забілі свае моманты, якія ў нас былі. «Віцебск» умее трываць. Гэта каманда даказала ўжо ў мінулым туры ў Гродне. Яны паказваюць тое, што можа якасна гуляць ззаду і знайсці свой момант падчас матча.

Калі прапусцілі, то тут сыграла псіхалогія. У футболе гэта наймацнейшыя моманты – калі хтосьці забівае або прапускае. Трэба было час, каб адаптавацца пад тое, што адбываецца на полі. Аднак дабіцца таго, каб паразіць сетку варот саперніка, не ўдалося.

Футбол усё ж такі камандны від спорту. Таму ўсюды ёсць невялікія моманты, якія прыводзяць да такога выніку. Небяспечных эпізодаў у нас хапала. Недзе пакуль не атрымліваецца ў завяршальнай стадыі. Зрабіўшы працу над памылкамі, у нас з'явяцца і якасць, і вынік», – сказаў Нявінскі ў праграме «На грани фола».