Усе навіны

Прэс-служба АБФФ пра яе Д3: «Легітымны па патрабаваннях УЕФА. Два турніры з рознымі арганізатарамі – дзіўна»

30 красавіка, 15:09

Прэс-служба АБФФ пракаментавала старт другой лігі пад сваёй эгідай.

«Другая ліга сёлета – прадмет штодзённых спрэчак і здагадак. Два турніры з рознымі арганізатарамі – гэта, канешне, дзіўна. Але ж добра. Звернем увагу на той, што цалкам легітымны ў адпаведнасці з патрабаваннямі УЕФА – ён адкрыўся ў Гродне», – заяўлена ў апісанні да відэа пра матч Д3 «Нёман-2» – «Арсенал-2», апублікаванага на YouTube-канале АБФФ.

Нагадаем, гэтая гульня адбылася адзінай з 10 у першым туры Д3 АБФФ – астатнія матчы былі сарваныя з-за ціску рэжымнага «мінспорту» на шэраг каманд.