Усе навіны

Гулец «Смаргоні» Камара: «Не ведаю, чаму не забілі «Дняпру». Я згуляў добра»

2 траўня, 09:15

Паўабаронца «Смаргоні» Ямуса Камара падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дняпром» (0:0) у 7-м туры ЧБ.

– «Дняпро» – гэта добрая каманда. Рэспект Магілёву. Была складаная гульня. Чаму не ўдалося забіць? Не ведаю. Моманты былі, але не змаглі. Гэта футбол.

– Сваёй гульнёй задаволены?

– Так, добра згуляў. Я гуляў вышэй сёння. Гэта сістэма, рашэнне трэнера. Я на любой пазіцыі адчуваю сябе нармальна.

– З «Тарпеда-БелАЗ» памыліўся і здарыўся гол. Сёння думаў аб тым, каб не памыляцца?

– Вядома! Трэнер перад гульнёй сказаў: «Кэм, поўная канцэнтрацыя». Адказаў, што добра. І сёння не было памылак, – сказаў Камара.