Усе навіны

Нападаючы мінскага «Дынама» Мельнічэнка: «Пачалі ствараць моманты толькі пасля 80 хвіліны. Не шанцавала. Але поспех трэба заслужыць»

3 траўня, 10:32

Нападнік мінскага «Дынама» Трафім Мельнічэнка пракаментаваў нічыйны вынік у матчы з «Віцебскам» (1:1).

– Пачалі вельмі дрэнна. Не ведаю, чаму. Пачалі ствараць моманты толькі пасля 80 хвіліны. Дзесьці не шанцавала. Але поспех трэба заслужыць. Не атрымалася.

– Зразумела «Дынама» было фаварытам, але ўлічваючы ход сустрэчы, ці задаволеныя вы нічыёй?

– Як «Дынама» можа быць задаволена нічыёй? Гэта смешна.

– Што рабілася на лаўцы ў першай трэці матчу?

– Неспакойна. Думалі, што ўсё будзе добра, а выйшла так.

– Як адрэагавалі, што так рана давялося выйсці на замену?

– Звычайны выпадак. Калі нешта не атрымліваецца ў першым тайме, то трэнер мяняе расстаноўку, футбалістаў.

– Да 80 хвіліны вельмі мала атрымлівалася ў атацы. Заслуга суперніка?

– Хутчэй у нас не атрымлівалася. Добра адпрацавалі тыднёвы цыкл, але не атрымалася ўвайсці ў гульню.

– Часта сёння футбалісты аказваліся на газоне. Ці ўсё было з ім у парадку?

– Усё добра. Ён выдатна падрыхтаваны да матчаў. Магчыма, сутычак шмат было, вось і падалі часта, – сказаў Мельнічэнка.