Усе навіны

Аляксей Бага: «Забелін – добрае набыццё «Сокала»

5 траўня, 17:01

Беларускі галоўны трэнер «Сокала» (Расія, Д2) Аляксей Бага пракаментаваў гульню Паўла Забеліна.

– Як ацэніце гульню Паўла Забеліна?

– Паша – гулец асноўнага складу. Вельмі ўпэўнена сябе адчувае ў калектыве і горадзе. Добрае набыццё і важная фігура ў нашай камандзе.

– Каго з беларускіх футбалістаў, акрамя Забеліна, вы таксама хацелі бачыць у «Сокале»?

– Пра гэта варта казаць ужо пасля аналізу сезона: што ў нас прасядае, дзе мы апынемся і каго зможам падпісаць.

– Дзе вам складаней змагацца за выжыванне – у Салігорску ці Саратаве?

– Розныя сітуацыі. У Салігорску былі бан і ўсё астатняе, а тут мы зімой дазаявілі хлопцаў. Пры гэтым што ўнізе, што ўверсе ФНЛ барацьба вельмі напружаная. Плюс сюды накладваецца Геаграфія, то ёсць вялікія адлегласці паміж гарадамі. Гэта таксама можа адбівацца на гульні і выніку. Цяжка змагацца і за выжыванне, і за першыя месцы. Кожны крок можа быць, як у сапёра, апошнім: права на памылку няма. Хоць праца і творчая, і там і там цяжка, – сказаў Бага.