Усе навіны

Зiдан на пытанне, ці будзе наступным трэнерам «Баварыі»: «Не, проста збіраюся паглядзець матч з «Рэалам»

6 траўня, 12:30

Французскі трэнер Зінедзін Зідан адмаўляе, што стане наступным трэнерам «Баварыі».

– Пераможа «Баварыя» ці «Рэал»?

– Спадзяюся, «Рэал». Але гэта будзе цяжкі матч.

– Будзеце наступным трэнерам «Баварыі»?

– Не, проста збіраюся паглядзець матч, – сказаў Зідан для Sky.

Была інфармацыя, што «Баварыя» кантактавала з агентам тэн Хага, каб высветліць, ці гатовы Эрык узначаліць каманду.

Зыдан знаходзіцца без клуба з чэрвеня 2021 года, калі пакінуў «Рэал».

Матч «Рэал» – «Баварыя» ў паўфінале ЛЧ адбудзецца 8 траўня.