Усе навіны
Вiдэа

Лісаковіч з паса Кавалёва на 16-й секундзе матча РПЛ забіў «Уралу» Ганчарэнкi за «Балтыку»

6 траўня, 15:57

26-гадовы беларускі форвард «Балтыкі» Віталь Лісаковіч адкрыў лік у матчы 27-га тура чэмпіянату Расіі супраць «Урала» Віктара Ганчарэнкі (ідзе першы тайм).

Гэта адбылося ўжо на 16-й секундзе сустрэчы. Асіставаў Лісаковічу суайчыннік Юрый Кавалёў.

У гэтым сезоне Лісаковіч правёў 11 матчаў, забіў 3 мячы і аддаў 2 галявыя перадачы.

Кавалёў правёў 19 матчаў, вызначыўся адзіным голам і трыма асістэнцкімі баламі.