Усе навіны

Матс Хумельс: «Чаму б «Барусіі» цяпер не перамагчы на «Уэмблі»?

8 траўня, 09:03

Абаронца «Барусіі» Дортмунд Матс Хумельс пракаментаваў перамогу над «ПСЖ» (1:0) у 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«За ўсю кар'еру я занадта рэдка забіваў у Лізе чэмпіёнаў – усяго 5 разоў. Вось самы час дадаць да гэтага яшчэ адзін гол.

З другога матча на групавым этапе мы паверылі ў тое, што можам перамагаць у кожнай гульні, і я задумваюся, чаму б нам зараз не выйграць на «Уэмблі».

Сёння мы ўвесь час былі актыўныя, вытрымаўшы вельмі высокі тэмп гульні і такую атмасферу на стадыёне. Такім і стаў наш рэцэпт сённяшняга поспеху», – сказаў Хумельс.

Футбаліст забіў адзіны гол у гэтай гульні і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу. На «Уэмблі» адбудзецца фінал турніру, дзе «Барусія» згуляе з пераможцам пары «Рэал» – «Баварыя».