Усе навіны

«Алімпіякос» упершыню ў гісторыі выйшаў у фінал еўракубка – згуляюць з «Фіярэнцінай» у ЛК у Афінах

10 траўня, 09:20

«Алімпіякос» выйшаў у фінал Лігі канферэнцый 2023/24.

47-разовы чэмпіён Грэцыі выбіў у паўфінале «Астан Вілу» – 4:2 і 2:0.

У вырашальным матчы грэчаская каманда сустрэнецца з «Фіярэнцінай», якая ў 1/2 фіналу прайшла «Бруге» (3:2, 1:1).

Фінал пройдзе 29 траўня ў Афінах. «Алімпіякос» прадстаўляе горад Пірэй, ад якога да Афін каля 10 кіламетраў.

«Алімпіякос» упершыню ў сваёй амаль стогадовай гісторыі згуляе ў фінале еўратурніру.