Усе навіны

«Барусія» атрымае каля 5 млн еўра, калі Белінгем выйграе з «Рэалам» ЛЧ

10 траўня, 10:15

Журналіст Sky Sport Deutschland Патрык Бергер паведаміў, што «Барусія» Дортмунд атрымае дадатковы бонус, калі Джуд Белінгем выйграе Лігу чэмпіёнаў у складзе «Рэала».

Калі гэта здарыцца, то сума дадатковай выплаты за трансфер англічаніна з нямецкага клуба ў іспанскі клуб складзе менш за 5 мільёнаў еўра, а не 25, як паведамлялі некаторыя крыніцы.

Агульная сума магчымых бонусаў складае 30,9 мільёна еўра. Таксама «Рэал» заплаціў «Барусіі» за футбаліста 103 мільёны еўра фіксаваным коштам (сума выплачваецца на працягу 6 гадоў).

«Рэал» і «Барусія» 1 чэрвеня згуляюць у фінале ЛЧ.